










Офис СоМ East в Киеве
ул. Прорезная 10, оф. 66
Киев, 01034, Украина)
Офис CoM East во Львове
ул. Костомарова 1/3, оф. 5
Львов, 79000, Украина
Офис CoM East в Тбилиси
Ул. Д. Гамрекели 19, оф. 611
Тбилиси, 0160, Грузия
Офис CoM East в Ереване
ул. Чаренца 1, оф. 201
Ереван, 0025, Армения
Офис СоМ East в Беларуси
Просп. Независимости 95/1, оф. 807
Минск, 220043, Беларусь
Офис СоМ East в Молдове
ул. Александри Василе 78, оф. 210
Кишинев, 2012, Молдова
Пагадненне – гісторыя
Пагадненне мэраў - гэта ініцыятыва, прапанаваная Еўрапейскім саюзам з прыцягннем мясцовых і рэгіянальных уладаў, якія добраахвотна імкнуцца да павелічэння эфектыўнасці энергіі і выкарыстання на сваёй тэрыторыі аднаўляльных крыніц энергіі. Сваім рашэннем мэры, падпісаўшыя Пагадненне, імкнуцца да скарачэння выкідаў СО2 па меншай меры на 20% да 2020 года і такім чынам уносяць свой уклад у зялёны эканамічны рост і паляпшэнне якасці жыцця.
Абавязкі па мясцовай ўстойлівай энергіі
Пасля прыняцця ў 2008 годзе пакета ЕС у вобласці клімату і энергіі Еўрапейская камісія выступіла з ініцыятывай па стварэнні Пагаднення мэраў з мэтай падтрымкі развіцця і ўкаранення палітыкі па ўстойлівым развіцці энергіі. Сапраўды, органы мясцовага самакіравання адыгрываюць важную ролю ў змякчэнні наступстваў змены клімату, тым больш калі ўлічыць, што 80% спажывання энергіі і выкідаў СО2 звязана з гарадскім жыццём.
Пры дапамозе Пагаднення мэраў установы ЕС распачалі беспрэцэдэнтны крок – сумесную дзейнасць пры непасрэдным удзеле мясцовых і рэгіянальных уладаў, такім чынам прызнаючы іх важную ролю ў дасягненні амбіцыйных мэтаў у вобласці энергіі і клімату.
Дзеянні кажуць самі за сябе
Каб ператварыць палітычную волю ў канкрэтныя мерапрыемствы і праекты, мэры, каторыя падпіслі Пагадненне, бяруць на сябе абавязацельствы падрыхтаваць базавы кадастр выкідаў і напісаць план дзеянняў па устойлівай энергіі напрацягу года пасля падпісання.Пагаднення. У плане павінны быць прадстаўлены канкрэтныя дзеянні у галніне энергетыкіб якія плануецца ажыццявіць.
Акрамя эканоміі энергіі, вынікі дзеянняў мэраў, якія падпісалі дамовы, разнастайныя: доступ да чыстых і даступных энергетычных паслуг, стварэнне стабільных рабочых месцаў для кваліфікаванага персаналу; павышэнне фінансавай і сацыяльнай стабільнасці, стварэнне больш здаровага асяроддзя, паляпшэнне якасці жыцця; павышэнне эканамічнай канкурэнтаздольнасці праз развіццё бізнесу і інавацый, а таксама паляпшэнне публічнага абслугоўвання і інфраструктуры. Гэтыя дзеянні служаць у якасці прыкладу для іншых мэраў, у першую чаргу гэта тычыцца "лепшых практык", базы дадзеных лепшых дасягненняў, прадстаўленых мэрамі, якія падпісалі Пагадненне. Каталог Планаў дзеянняў па ўстойлівай энергіі – яшчэ адна ўнікальная крыніца натхнення, бо ў ім падрабязна паказаны амбіцыйныя задачы, пастаўленыя іншымі ўдзельнікамі, і ключавыя меры, якія яны вызначылі для іх дасягнення.
Шматбаковая падтрымка
У краінах мэраў, якія падпісалі Пагадненне
Нягледзячы на тое, што колькасць муніцыпалітэтаў пастаянна павялічваецца, тым не менш муніцыпалітэты не заўсёды валодаюць неабходнымі палітычнымі, адміністрацыйнымі, фінансавымі і тэхнічнымі рэсурсамі, каб выканаць свае абавязацельствы. Па гэтай прычыне спецыяльны статус у рамках Пагаднення быў прадстаўлены грамадскай адміністрацыі і сеткам, якія могуць аказваць дапамогу мэрам, падпісаўшым Пагадненне, пры выкананні іх амбіцыйных мэтаў.
Сетка або асацыяцыя органаў мясцовага самакіравання, вядомая як Прыхільнікі Пагаднення, імкнецца да забеспячэння максімальнай эфектыўнасці ініцыятывы праз рэкламную дзейнасць, працу з членамі, платформу па абмену вопытам.
З офісаў Пагаднення мэраў
На штодзённай аснове прадстаўляецца рэкламная, тэхнічная і адміністрацыйная дапамога мэрам, якія падпісалі Пагадненне, каардынатарам Пагаднення і прыхільнікам Пагаднення з боку офіса Пагаднення мэраў у Брусэлі і яго філіялаў у Львове і Тбілісі. Гэтыя офісы знаходзяцца пад кіраваннем сіндыката арганізацый, прадстаўленых мясцовымі, рэгіянальнымі і нацыянальнымі органамі ўлады. Офіс Пагаднення мэраў ў Брусэлі нясе адказнасць за агульную каардынацыю ініцыятывы.
З боку Аб’яднанага даследчага цэнтра
Пры супрацоўніцтве з офісамі Пагаднення мэраў, Аб’яднаны даследчы цэнтр Еўрапейскай камісіі аказвае дапамогу мэрам, каторыя падпісалі Пагадненне, па навуковых і тэхнічных пытаннях, галоўным чынам гэта тычыцца базавага кадастру выкідаў і Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі.
Мэры, падпісаўшыя Пагадненне, атрымліваюць дапамогу напрацягу ўсяго працэсу, дзякуючы шэрагу інструментаў і методык, якія былі распрацаваны пры каардынацыі офісаў Пагаднення мэраў і Аб’яднанага даследчага цэнтра.
З устаноў ЕС
Разам з Еўрапейскай камісіяй ініцыятыва Пагаднення атрымлівае поўную інстытуцыянальную падтрымку, уключаючы Камітэт рэгіёнаў, які падтрымлівае ініцыятыву з самага пачатку, Еўрапейскі парламент, у якім праводзіцца штогадовая цырымонія падпісання пагаднення, і Еўрапейскі інвестыцыйны банк, які аказвае дапамогу мясцовым органам улады ў рэалізацыі іх інвестыцыйнага патэнцыялу.
Пагадненне – гісторыя
Пагадненне крок за крокам
Асобы, якія падпісалі Пагадненне
Каардынатары Пагаднення
Прыхільнікі Пагаднення
Academia corner
Local and Regional Energy Agencies
Звязаныя ініцыятывы
Кантакты
План дзеянняў па ўстойлівай энергіі
Monitoring Action Plans
Лепшыя практыкі
Демонстрационные проекты
Coordinators and Supporters’ Benchmark of Excellence

Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні